Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Год бережливости
Восстание 1863-1864 годов на территории Беларуси

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

2012 год



1

Новы год
100 гадоў з дня нараджэння Бржазоўскага Генрыха Францавіча (1912 – 2006), беларускага жывапісца
60 гадоў з дня нараджэння (1952) Адамушкі Уладзіміра Іванавіча, беларускага гісторыка, архівіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
45 гадоў з часу заснавання (1967) выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” імя П. Броўкі (першапачаткова Галоўная рэдакцыя БелСЭ на правах навукова-даследчага інстытута, у 1980 г. ператворана ў выдавецтва імя П. Броўкі, з 1992 г. выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” імя П. Броўкі)
2 80 гадоў з дня нараджэння Ярмоленкі Ігара Мікалаевіча (1932 – 1991), вучонага ў галіне фізічнай хіміі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
3 90 гадоў назад (1922) пачала функцыянаваць Беларуская кантора Дзяржаўнага банка СССР

5

105 гадоў з дня нараджэння Губарэвіча Кастуся (Канстанціна Лявонавіча) (1907 – 1987), беларускага драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
6 100 гадоў з дня нараджэння Абеліёвіча Льва Майсеевіча (1912 – 1985), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Палосіна Яўгена Максімавіча (1912 – 1981), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР
7 Ражство Хрыстова (праваслаўнае)
105 гадоў з дня нараджэння Друкер Соф’і Юр’еўны (1907 – 1984), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
105 гадоў з дня нараджэння Лукашова Канстанціна Ігнатавіча (1907 – 1987), геолага і геахіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
9 115 гадоў з дня нараджэння Шашалевіча Васіля Антонавіча (1897 – 1941), беларускага драматурга, тэатральнага дзеяча
120 гадоў з дня нараджэння Фёдарава Васіля Фёдаравіча (1892 – 1971), рэжысёра, народнага артыста Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1942) Вараб’ёва Анатоля Міхайлавіча, беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага работніка культуры Республікі Беларусь, народнага артыста Беларусі
12 95 гадоў з дня нараджэння Калачынскага Міхася (Міхаіла Іванавіча) (1917 – 1990), беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі
13 80 гадоў з дня нараджэння Лебедзева Віктара Цімафеевіча (1932 – 2001), акцёра, народнага артыста Беларусі
14 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Вярбы Веры (сапр. Сакалова Гертруда Пятроўна), беларускай паэтэсы, перакладчыцы
16 80 гадоў з дня нараджэння (1932) Ліневіча Яраслава Львовіча, беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі
17 280 гадоў з дня нараджэння Панятоўскага Станіслава-Аўгуста (1732 – 1798), апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага
18 135 гадоў з дня нараджэння Гардзіна Уладзіміра Расціслававіча (1877 – 1965), рускага акцёра і рэжысёра, аднаго з пачынальнікаў беларускага кіно, народнага артыста СССР
130 гадоў з дня нараджэння Лангбарда Іосіфа Рыгоравіча (1882 – 1951), архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
20 120 гадоў з дня нараджэння Тарашкевіча Браніслава Адамавіча (1892 – 1938), грамадскага і палітычнага дзеяча Беларусі, філолага, літаратара, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
120 гадоў з дня нараджэння Шырмы Рыгора Раманавіча (1892 – 1978), фалькларыста, харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
105 гадоў з дня нараджэння Лушчыцкага Івана Мікалаевіча (1907 – 1973), беларускага філосафа, член-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Карпава Аляксандра Якаўлевіча (1922 – 1998), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
40 гадоў з часу стварэння (1972) Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат”)
21 105 гадоў з дня нараджэння Садковіча Міколы (Мікалая Фёдаравіча) (1907 – 1968), пісьменніка, кінарэжысёра, кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
22 95 гадоў з дня нараджэння Ворвулева Мікалая Дзмітрыевіча (1917 – 1967), беларускага і ўкраінскага спевака, народнага артыста СССР
24 115 гадоў з дня нараджэння Купрэвіча Васіля Феафілавіча (1897 – 1969), батаніка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
25 110 гадоў з дня нараджэння Калініна Пятра Захаравіча (1902 – 1966), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
28 300 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Удальрыка Крыштофа (1712 – 1770), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, польскага і беларускага паэта, гісторыка
30 90 гадоў з часу заснавання (1922) у Мінску Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы (у 1929 г. рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, з 1936 г. Акадэмія навук Беларусі, з 1997 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі)
31 85 гадоў з дня нараджэння Сцяпанава Барыса Міхайлавіча (1927 – 1992), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
55 гадоў з часу заснавання (1957) Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея (адкрыты для наведвання 2 лістапада 1967 г., з 1964 г. Дзяржаўны музей БССР, з 1992 г. Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, зараз Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)

***

505 гадоў з часу стварэння (1507) Навагрудскага ваяводства, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Вялікім княстве Літоўскім (існавала па 1795 г.)

40 гадоў з пачатку выдання (1972) грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса “Родная прырода”





1 25 гадоў назад (1987) створана Гродзенская абласная філармонія (на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі)
4 125 гадоў з дня нараджэння Шантыра Фабіяна Гіляравіча (1887 – 1920), беларускага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча
7 125 гадоў з дня нараджэння Папова Васіля Васілевіча (1887 – 1955), вучонага-геадэзіста, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
8 20 гадоў з часу заснавання (1992) Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій, добраахвотнага аб’яднання грамадзян, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій
9 105 гадоў з дня нараджэння Булыгіна Івана Андрэевіча (1907 – 1984), вучонага-фізіёлага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заснавальніка беларускай школы фізіёлагаў
10 125 гадоў з дня нараджэння Перахода Вячаслава Іванавіча (1887 – 1964), вучонага ў галіне лесаводства і лясной эканомікі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
10-13 85 гадоў назад (1927) у Мінску адбыўся ІІ Усебеларускі краязнаўчы з’езд
11 205 гадоў з дня нараджэння Орды Напалеона (1807 – 1883), беларускага мастака, кампазітара, піяніста
12 110 гадоў з дня нараджэння Лапіна Васіля Піліпавіча (1902 – 1991), беларускага і рускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
13 100 гадоў з дня нараджэння Карпава Уладзіміра Барысавіча (1912 – 1977), беларускага пісьменніка, літаратурнага крытыка
85 гадоў з дня нараджэння Шэхава Мікалая Кірылавіча (1927 – 1999), артыста балета, народнага артыста Беларусі
14 105 гадоў з дня нараджэння Звонака Алеся (Пятра Барысавіча) (1907 – 1996), беларускага паэта
75 гадоў з дня нараджэння Стральцова Міхася (Міхаіла Лявонавіча) (1937 – 1987), беларускага пісьменніка, літаратурнага крытыка, перакладчыка
15 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
18 90 гадоў з дня нараджэння Савіцкага Міхаіла Андрэевіча (1922 – 2010), беларускага мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, Героя Беларусі
19 75 гадоў назад (1937) Надзвычайным XII Усебеларускім з’ездам Саветаў прынята Канстытуцыя БССР (у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 г.)
20 60 гадоў з дня нараджэння (1952) Фёдарава Аляксандра Уладзіміравіча, беларускага дырыжора, заслужага артыста Рэспублікі Беларусь
22 90 гадоў з дня нараджэння Ціханава Івана Ціханавіча (1922 – 1993), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1932) Міско Івана Якімавіча, скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
23 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
95 гадоў з дня нараджэння Тырманд Эты (Эдзі) Майсееўны (1917 – 2008), беларускага кампазітара і педагога
95 гадоў з дня нараджэння Карнавухава Яўгена Аляксандравіча (1917 – 1984), акцёра, народнага артыста Беларусі
24 110 гадоў з дня нараджэння Хвораста Івана Маркавіча (1902 – 1983), танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору, заслужанага работніка культуры Беларусі
26 80 гадоў з дня выхаду (1932) першага нумара газеты “Літаратура і мастацтва”, грамадска-палітычнай і літаратурна-мастацкай газеты
27 105 гадоў з дня нараджэння Альсміка Пятра Іванавіча (1907 – 1992), селекцыянера-бульбавода, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
28 85 гадоў з дня нараджэння (1927) Шашкова Анатоля Герасімавіча, вучонага ў галіне цеплафізікі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
29 140 гадоў з дня нараджэння Бялыніцкага-Бірулі Вітольда Каятанавіча (1872 – 1957), беларускага і рускага жывапісца-пейзажыста, народнага мастака Беларусі, народнага мастака Расіі





1 105 гадоў з дня нараджэння Гінцбурга Аляксандра Ільіча (1907 – 1972), кінааператара і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Шмакава Фёдара Іванавіча (1917 – 2009), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
70 гадоў з дня нараджэння (1942) Перліна Уладзіміра Паўлавіча, беларускага віяланчэліста, педагога, дырыжора, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь
2 40 гадоў назад (1972) у Брэсце заснаваны археалагічны музей “Бярэсце”, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
3 945 гадоў назад (1067) адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі паўднёва-рускіх князёў Яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыславіча
70 гадоў з дня нараджэння (1942) Кавалёнка Уладзіміра Васілевіча, лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза
4 115 гадоў з дня нараджэння Шаранговіча Васіля Фаміча (1897 – 1938), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі
95 гадоў з часу стварэння (1917) у Мінску першага атрада міліцыі на чале з М.В. Фрунзе
5 235 гадоў з дня нараджэння Маралёўскага Юзафа (1777 – 1845), беларускага паэта, педагога, кіраўніка Полацкай езуіцкай акадэміі ў 1816 – 1818 гг.
95 гадоў з пачатку выдання (1917) у Мінску газеты “Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов” (выдавалася да 18 кастрычніка 1917 г.)
6 155 гадоў з дня нараджэння Танфільева Гаўрылы Іванавіча (1857 – 1928), географа, батаніка, глебазнаўца, пачынальніка геабатанічных даследаванняў у Беларусі
7 140 гадоў з дня нараджэння Залатарова Васіля Андрэевіча (1872 – 1964), рускага і беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Хадкевіча Тараса Канстанцінавіча (1912 – 1975), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
8 Дзень жанчын
120 гадоў з дня нараджэння Чарвякова Аляксандра Рыгоравіча (1892 – 1937), дзяржаўнага дзеяча Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Селіханава Сяргея Іванавіча (1917 – 1976), скульптара, народнага мастака Беларусі
60 гадоў з дня нараджэння (1952) Козака Аляксандра Аляксандравіча, беларускага акцёра, заслужанага лдзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
11 210 гадоў з часу ўтварэння (1802) Віцебскай губерні (існавала да 10 сакавіка 1924 г.)
125 гадоў з дня нараджэння Гаруна Алеся (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч) (1887 – 1920), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху
90 гадоў з дня нараджэння Гамолкі Міколы (Мікалая Іванавіча) (1922 – 1992), беларускага пісьменніка
14 110 гадоў з дня нараджэння Малчанава Паўла Сцяпанавіча (1902 – 1977), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
80 гадоў з дня нараджэння Рыжанкова Мікалая Аляксеевіча (1932 – 1994), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
15 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
16 50 гадоў з дня нараджэння (1962) Цімошкіна Аляксандра Міхайлавіча, беларускага акцёра, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь
18 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Волкава Сяргея Анатолевіча, беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
19 75 гадоў з дня нараджэння (1937) Яфімавай Людмілы Барысаўны, харавога дырыжора, народнай артысткі Беларусі
20 115 гадоў з дня нараджэння Гікалы Мікалая Фёдаравіча (1897 – 1938), савецкага партыйнага і ваеннага дзеяча
85 гадоў з пачатку радыёвяшчання (1927) на Віцебшчыне
27 85 гадоў з дня нараджэння (1927) Данілавай Аляксандры Юр’еўны, заслужанага архітэктара Беларусі
28 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Фаміной Аліны Рыгораўны, беларускага мастака тэатральных лялек, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
31 125 гадоў з дня нараджэння Брэжгі Баляслава Рычардавіча (1887 – 1957), археолага, гісторыка, археографа, палеографа, філолага, даследчыка беларускай культурнай спадчыны
60 гадоў назад (1952) у Мінску адкрылася бібліятэка імя Я. Купалы
30 гадоў назад (1982) у Мінску адкрыўся тэатр-студыя кінаакцёра





1 455 гадоў з часу прыняцця (1557) “Уставы на валокі”, аднаго з галоўных дакументаў аграрнай рэформы XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім – валочнай памеры
150 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Адама Ягоравіча (Адольфа Георгіевіча) (1862 – 1940), беларускага этнографа, гісторыка культуры, мемуарыста
2 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
180 гадоў з дня нараджэння Баброўскага Паўла Восіпавіча (1832 – 1905), беларускага гісторыка, этнографа, ваеннага дзеяча
160 гадоў з часу стварэння (1852) Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў (створаны для збірання і зберажэння дакументаў часоў Вялікага княства Літоўскага на тэрыторыях Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Ковенскай губерняў, дзейнічаў па 1915 г.)
75 гадоў з дня нараджэння (1937) Вуячыч Святланы Сямёнаўны, беларускай танцоўшчыцы, народнай артысткі Беларусі
4 455 гадоў з дня нараджэння Сапегі Льва (1557 – 1633), палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, дыпламата і мысліцеля
7 85 гадоў з дня нараджэння Міронава Валерыя Паўлавіча (1927 – 2008), артыста балета, народнага артыста Беларусі
7-17 95 гадоў назад (1917) у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту
8 Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)
10 105 гадоў з дня нараджэння Матусевіча Іосіфа Антонавіча (1907 – 1985), акцёра, народнага артыста Беларусі
11 85 гадоў з часу прыняцця (1927) VIII Усебеларускім з’ездам Саветаў другой Канстытуцыі БССР
12 85 гадоў з дня нараджэння Кісялеўскага Леаніда Іванавіча (1927 – 1991), вучонага-фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
15 Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
17 95 гадоў з дня нараджэння Бражніка Леаніда Фёдаравіча (1917 – 1992), спевака, народнага артыста Беларусі
19 100 гадоў з дня нараджэння Прокшы Леаніда Януаравіча (1912 – 1994), беларускага пісьменніка
22-24 75 гадоў назад (1937) у Мінску адбылася Усебеларуская нарада архіўных работнікаў
23 80 гадоў з часу заснавання (1932) Саюза кампазітараў Беларусі (створаны як аўтаномная секцыя пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі, з 1938 г. самастойная арганізацыя)
24 Радаўніца
120 гадоў з дня нараджэння Сіманоўскага Іосіфа Бенцыянавіча (1892 – 1967), беларускага бібліятэказнаўца, бібліёграфа, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
25 110 гадоў з дня нараджэння Воінкава Васіля Віктаравіча (1902 – 1986), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
26 170 гадоў назад (1842) скончылася будаўніцтва Брэсцкай крэпасці
29 95 гадоў з часу адкрыцця (1922) у Гомелі першай у Беларусі санітарна-эпідэміялагічнай станцыі

***

95 гадоў з часу адкрыцця (1917) у Мінску Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (існавала да сярэдзіны 1920 г.)

55 гадоў з часу выхаду (1957) першага нумара дзіцячага літаратурна-мастацкага часопіса “Вясёлка”

25 гадоў з часу заснавання (1987) Беларускага фонду культуры, добраахвотнай грамадскай арганізацыі, дзейнасць якой накіравана на адраджэнне і развіццё нацыянальных традыцый, мовы, краязнаўчага руху





1 Свята працы
70 гадоў з дня нараджэння (1942) Басалыгі Міхаіла Самуілавіча, беларускага графіка
3 135 гадоў з дня нараджэння Грыневіча Антона Антонавіча (1877 – 1937), збіральніка і папулярызатара беларускага музычнага фальклору, педагога, выдаўца, кампазітара
80 гадоў з дня нараджэння (1932) Іткінай Марыі Лявонаўны, беларускай спартсменкі і трэнера, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Беларусі
35 гадоў з пачатку будаўніцтва (1977) у Мінску метрапалітэна
6 105 гадоў з дня нараджэння Гастэлы Мікалая Францавіча (1907 – 1941), лётчыка, Героя Савецкага Саюза
8 85 гадоў з дня нараджэння Сідарава Юрыя Уладзіміравіча (1927 – 2004), акцёра, народнага артыста Беларусі
9 Дзень Перамогі
120 гадоў з дня нараджэння Мялешкі Міхаіла Вінцэнтавіча (1892 – 1941), беларускага гісторыка, архівіста, этнографа, публіцыста
11 115 гадоў з дня нараджэння Тычыны Анатоля Мікалаевіча (1897 – 1986), беларускага графіка, аднаго з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі
13 Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
14 105 гадоў з дня нараджэння Жыновіча (сапр. Жыдовіч) Іосіфа Іосіфавіча (1907 – 1974), цымбаліста, дырыжора, кампазітара і педагога, народнага артыста СССР
105 гадоў з дня нараджэння Яругіна Міхаіла Паўлавіча (1907 – 1990), вучонага-матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
15 130 гадоў з дня нараджэння Галубка (сапр. Голуб) Уладзіслава Іосіфавіча (1882 – 1937), драматурга, рэжысёра, першага народнага артыста Беларусі
17 105 гадоў з дня нараджэння Казлова Мікалая Сямёнавіча (1907 – 1993), хіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
20 170 гадоў з дня нараджэння Ваейкава Аляксандра Іванавіча (1842 – 1916), рускага кліматолага і географа, заснавальніка кліматалогіі ў Расіі, даследчыка Беларускага Палесся
110 гадоў з дня нараджэння Пушчы Язэпа (сапр. Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) (1902 – 1964), беларускага паэта
70 гадоў з дня нараджэння Галкоўскага Міхаіла Фёдаравіча (1942 – 2010), беларускага спевака, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь
22 105 гадоў з дня нараджэння Аладавай Алены Васілеўны (1907 – 1986), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1942) Уродніча Уладзіміра Васілевіча, беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
50 гадоў назад (1962) уступіў у лік дзеючых першы ў Беларусі доследны ядзерны рэактар
24 85 гадоў з дня нараджэння (1927) Бядулі Уладзіміра Лявонцьевіча, гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага работніка культуры Беларусі
25 130 гадоў з дня нараджэння Любімава Ісідара Еўсцігнеевіча (1882 – 1937), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі
105 гадоў назад (1907) у Вільні адбыўся з’езд народных настаўнікаў Беларусі. Стварэнне Беларускага настаўніцкага саюза
27 80 гадоў з дня ўтварэння (1932) Саюза беларускіх пісьменнікаў
28 85 гадоў з часу стварэння (1927) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з мая 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў, з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь)
75 гадоў з дня нараджэння Ціхановіча Генрыха Яўгенавіча (1937 – 2000), беларускага мастака
29 105 гадоў з дня нараджэння Талкачова Сямёна Львовіча (1907 – 1970), піяніста, народнага артыста Беларусі
30 75 гадоў з дня нараджэння (1937) Раеўскага Ігара Іванавіча, дырыжора, хормайстра, заслужанага артыста Беларусі

***

20 гадоў з часу ўводу (1992) у абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь





5 75 гадоў з дня нараджэння (1937) Занковіча Валянціна Паўлавіча, беларускага архітэктара і скульптара
6 60 гадоў з дня нараджэння (1952) Іванова Уладзіміра Уладзіміравіча, беларускага артыста балета, педагога, народнага артыста Беларусі
7 80 гадоў з дня нараджэння Герчыка Міхаіла Навумавіча (Майсея Беньямінавіча) (1932 – 2008), беларускага пісьменніка
8 90 гадоў з дня нараджэння Белага Уладзіміра Аляксеевіча (1922 – 1994), вучонага ў галіне механікі металапалімерных сістэм, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1932) Чудакова Барыса Сцяпанавіча, ваеннага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1942) Манаковай Лідзіі Аляксееўны, беларускага рэжысёра, тэатральнага педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
45 гадоў назад (1967) у Смольні каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна адкрыта мемарыяльная сядзіба, філіял літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
10 110 гадоў з дня нараджэння Брадзянскага Барыса Львовіча (1902 – 1945), сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
11 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандрава Мікалая Мікалаевіча (1917 – 1981), урача-анколага, дырэктара навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
14 145 гадоў з дня нараджэння Доўнар-Запольскага Мітрафана Віктаравіча (1867 – 1934), гісторыка, эканаміста, этнографа, заснавальніка беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі
110 гадоў з дня нараджэння Краўцова Валянціна Акімавіча (1902 – 1963), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
16 115 гадоў з дня нараджэння Шлюбскага Аляксандра Ануфрыевіча (1897 – 1941), этнографа, фалькларыста, бібліёграфа, удзельніка арганізацыі архіваў у Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку ў 1918 – 1923 гг.
75 гадоў з дня нараджэння (1937) Мілаванава Аўгусціна Лазаравіча, акцёра, народнага артыста Беларусі
18 75 гадоў з дня нараджэння Пятроўскага Сяргея Уладзіміравіча (1937 – 1999), кінааператара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
19 100 гадоў з дня нараджэння Бітэля Пётры (Пятра Іванавіча) (1912 – 1991), беларускага паэта, перакладчыка
20 375 гадоў назад (1637) Ружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права і герб
100 гадоў з дня нараджэння Паплаўскага Канстанціна Іосіфавіча (1912 – 1984), харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
22 110 гадоў з дня нараджэння Юркевіча Івана Данілавіча (1902 – 1991), геабатаніка, фенолага, лесавода, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
55 гадоў з дня адкрыцця (1957) Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
24 235 гадоў з дня нараджэння Ходзькі (Барэйкі) Яна (1777 – 1851), беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка
200 гадоў з часу пераправы (1812) войск Напалеона цераз раку Нёман – пачатак вайны Францыі супраць Расіі
26 90 гадоў з часу заснавання (1922) у Беларусі пракуратуры (заснавана пастановай ЦВК БССР)


Далей >>

Объявления
10 июня 2013 г.
25 июня 2013 г. БелНИИДАД проводит однодневный семинар «Организация работы и порядок ведения делопроизводства по обращениям граждан и юридических лиц» Подробнее >>
24 мая 2013 г.
26 чэрвеня 2013 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ XIV–XX СТАГОДДЗЯЎ» Подробнее >>
Новости сайта
22 мая 2013 г.
На сайте размещена специальная рубрика "Восстание 1863-1864 годов на территории Беларуси" Подробнее >>
Новости отрасли
14 июня 2013 г.
В Министерстве юстиции Республики Беларусь размещена выставка документов «Сожженные белорусские деревни в годы Великой Отечественной войны» Подробнее >>
12 июня 2013 г.
27 мая 2013 г. ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай 45-годдзю стварэння архіва Подробнее >>
06 июня 2013 г.
Участники трехсторонней встречи руководителей архивных служб и государственных архивных учреждений Беларуси, России и Украины посетили Государственный архив Брестской области Подробнее >>
06 июня 2013 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка документов «Они хотели жить...» Подробнее >>
04 июня 2013 г.
29–30 мая 2013 г. в Брестской области состоялась ежегодная трехсторонняя встреча руководителей архивных служб и государственных архивных учреждений Беларуси, России и Украины Подробнее >>
04 июня 2013 г.
28 мая 2013 г. состоялось совместное заседание коллегий Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь и Федерального архивного агентства России Подробнее >>